Суббота, 23.11.2024, 03:17
Отдых с пользойГлавная

Регистрация

Вход
Приветствую Вас Гость | RSS
Меню сайта
Категории каталога
О нашем проекте [2]
Все что вы хотели знать о нас, но боялись спросить ;)
Наш опрос
Оцените мой сайт
Всего ответов: 91
Главная » Статьи » О нашем проекте » О нашем проекте

Навошта гэты сайт?

Вітанні! Ты студэнт, навучэнца малады, актыўны чалавек! Або не вельмі малады, але не менш актыўны і жыццярадасны! Думаю, табе гэта падыдзе.

Што мы ў прыватнасці і сайт увогуле, жадаем табе паказаць, паспрабуем распавесці ў некалькіх словах. Кожны з нас, само сабой зразумела, або падразумеецца, мае вольны час, або нешта на яго падобнае. Дык вось менавіта пра вольны час і пойдзе гутарка, менавіта аб яго найбольш рацыянальным, карысным, вясёлым і цікавым правядзенні, аб яго арганізацыі і аб як мага больш вялікім ягоным ККД раскажа гэты сайт.

У нас часта, мусіць залішне часта ўзнікае пытанне, чым заняцца пасля пар, працы заняткаў і г.д. Аднатыповыя, не вельмі інтэлектуальныя і абсалютна бескарысныя зашыванні па бліжэйшым панадворках, якія суправаджаюцца багатым выпіваннем алкагольных напояў, ДАСТАЛІ! Ісці дадому і там глядзець тэлевізар, або яшчэ чаго горш рабіць хатнія заданні, не вельмі прыемнае выйсце. Усе гэтыя варыянты правядзення свайго найкаштоўнейшага вольнага часу з'яўляюцца пустым і бескарысным губленнем часу, яны з'яўляюцца банальнымі, сумнымі і прымітыўнымі, яны не нясуць на сабе ніякай нагрузкі карыснасці для сваёй унутранай культуры, для свайго самаразвіцця!

Нашая задача даць выбар. Менавіта тут можна выбіраць, то чым можна заняць свой вольны час. Разумеючы студэнцкае жыццё, ягоныя праблемы і радасці, акцэнт будзе рабіцца на дармовыя мерапрыемствы, або на мерапрыемствы з не вельмі высокай аплатай. Прывілей студэнта, перад іншымі групамі насельніцтва, складаецца ў тым, што ён можа, адкрыта ганарыцца, тым, што ў яго мала грошаў, альбо ж іх няма ўвогуле. Матэрыяльны аспект займае важнае месца. Кожнае мерапрыиемства мае інфармацыю аб кошце.

Дадзены сайт альтэрнатыва бязглуздаму п’янству, альтэрнатыва нуды, пасіўнасці і бяскультур’ю як такому. Праводзь свой час весяла, НЕ АБАВЯЗКОВА НАПІВАЮЧЫСЯ! Чытай пацешныя артыкулы, кнігі, глядзі спасылкі і г.д. Дадавай сваё, дзеліся інфармацыяй і перажываннямі з іншымі! Ты не ведаеш куды пайсці з дзеўчынай, а прызнацца, што ў цябе не хрэна няма грошаў, няёмка? Дзеля ўсіх святых, зводзь яе на выставу, знайдзі ў горадзе месца, якое проста перапоўнена рамантыкай і каханнем!

Ёсць куча найцікавейшых і прышпільнейшых месцаў у нашым горадзе, пра якія ты не здагадваўся і пра якія можа пакуль яшчэ не здагадваемся мы. Падзяліся са ўсімі! Калі твой любімы панк-гурт дае канцэрт у суседнім гаражу, то абавязкова раскажы пра гэтае мерапрыемства! На тваім факультэце рыхтуецца грандыёзная падзея, і ты хочаш, каб яе наведала, як мага большая колькасць людзей, НЕ ПРАБЛЕМА! А можа ТЫ САМ жадаеш зарганізаваць штосці? Тут абсалютна ўсё інтэрактыўна, даступна і паддаецца рэалізацыі! Пакуль ты малады, ты п’яны! Дык давайце ж усе нап’емся, да апіўняў, файным настроем, радасцю і прыемным баўленнем часу!

Категория: О нашем проекте | Добавил: volnychas (06.12.2007)
Просмотров: 1808 | Рейтинг: 0.0/0 |
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]
Форма входа
Поиск
Друзья сайта
Copyright MyCorp © 2024 Конструктор сайтов - uCoz